Беларуская літаратура 6 клас
Легенда “Дамавікова ўдзячнасць”
Мэты:
Праз асэнсаванне старажытнагрэчаскіх міфаў дапамагчы зразумець уяўленні і ідэалы старажытнага свету; садзейнічаць спасціжэнню аўтарскай пазіцыі, маральнай высновы легенды, яе гуманістычнага пафасу; стварыць умовы для удасканальвання навыкаў аналізу мастацкага твора, засяроджваючы ўвагу на прычынна-выніковых сувязях учынкаў і характараў персанажаў.
Спыяць развівіццю аналітыка-сінтэтычнага мыслення школьнікаў, творчай актыўнасці, самастойнасці меркаванняў, удасканальваць навыкі вуснага маўлення.
Сфарміраваць уяўленне пра фальклор як каштоўную культурную спадчыну, веру ў дабро і справядлівасць.
Абсталяванне:
Мультымедыйная ўстаноўка для дэманстрацыі слайдаў. Карткі з імёнамі герояў, карткі для франтальнага апытвання, ацэначныя лісты. Падручнікі, сшыткі.
Эпіграф: “Нават самы люты звер за дабро дабром плоціць”
Народ
ХОД УРОКА
І Арганізац.-матывацыйны момант. Увядзенне ў тэму
Слова настаўніка.
- Дарагія сябры! Вучні і госці! Шчыра вітаю Вас і запрашаю далучыцца да падарожжа ў самую незвычайную краіну – краіну ВНТ. У кожнага народа як і кожнага чалавека ёсць дзяцінства і ёсць сталасць. Міфалогія- дзяцінства народа і чалавецтва. Дзяцінства вабіць нас сваёй непаўторнасцю, непасрэднасцю, імкненнем рабіць дабро.
ІІ Асноўная частка
- Над якой тэмай мы працавалі на мінулым занятку?
Давайце ўзгадаем, што такое міфалогія?(Сукупнасць легенд і вераванняў)
Што такое міф? Чаму людзі прыдумвалі міфы? ( Паведамленне, якое перадае ўяўленні чалавека пра свет, яго месца ў ім. Беларусы да 988 года былі язычнкамі-верылі ў мноства міфічных істот, багоў, пакланяліся ім , задабрывалі іх, таму і складалі пра іх гісторыі )
Ці ёсць у нас, беларусаў свая міфалогія?(Сустракаюцца такія міфічныя істоты як Лесавік, вадзянік, палявік, ваўкалак і г.д.)
Давайце ўспомнім, якія міфічныя істоты дапамагалі нашым продкам у жыцці.
- Наш сённяшні занятак таксама прысвечаны міфалогіі, а яго тэму можна сфармуляваць так “ Тварыце дабро на зямлі!”
Зыходзячы з тэмы занятка, якія задачы мы будзем вырашаць? ( знаходзць адказы на пытанні і вырашыць праблемы, узнятыя ў творы. Вучыцца характарызаваць герояў легенды паводле іх паводзін і ўчынкаў, пастарацца зразумець аўтарскую пазіцыю; узбагаціць свой слоўнікавы запас; развіваць уменне працаваць у калектыве, з павагай адносячыся да кожнага яго члена, вучыцца рабіць дабро)
- Зараз літаратуразнаўчы тэст. Калі вы правільна адкажыце на пытанні, то ў вертыкальным слупку атрымаеце ключавое слова.
Літаратуразнаўчы тэст
1.Фальклорнае фантастычнае апавяданне, звязанае з гістарычнымі падзеямі. ( Легенда)
2.Трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам. (Прыказка)
3. Трапнае выслоўе , якое дае вобразную ацэнку падзеям, учынкам, чалавечым якасцям. (Прымаўка)
4. Вусная народная творчасць. ( Фальклор)
5. Міфалагічны дух, які жыў у вадзе. ( Вадзянік)
6. Як звалі лесавіка, які жыў у пушчы? ( Пушчавік)
7. Вуснае мастацкае апавяданне з элементамі выдумкі і фантазіі. ( Казка)
- Якое слова вы атрымалі ў выдзеленым вертыкальным слупку? (Дамавік)
- Дамавік? Які ён? (Першасная асацыяцыя. Пры дапамозе сцікераў вучні характарызуюць дамавіка: Міфічная істота, добры, разумны, чалавекападобны, чалавекалюбівы, уважлівы, знаходлівы, помслівы, клапатлівы, парадкалюбівы, ласкавы, дбайны, кемлівы, фантастычны, чарадзейны, нерэальны, казачны, гаспадарлівы, працалюбівы )
2. Выступленні вучняў
Вучні паведамляюць пра знешні выгляд дамавіка. Дэманстрацыя малюнкаў
Дамавік (Дамавы, Дамавой, Хатнік, Гаспадар, Падпечнік, Хоплік)
Беларус не толькі ўяўляе сабе Дамавіка ў вобразе змяі, але нават і па паходжанні лічыць яго амаль што змяёю... Трэба пеўня, які заспявае на трэці дзень пасля выхаду з яйка, трымаць сем гадоў. За гэты час ён знясе зносак (маленькае яйка велічынёй з галубінае), які трэба зашыць у мяшэчак і насіць яго пад левай пахаю шэсць месяцаў. Праз гэты тэрмін з яго вылупіцца змеяня, якое, уласна, і ёсць Дамавік. У знак падзякі за прытулак ён будзе чалавеку, што насіў яго, прыносіць дастатак у гаспадарцы.
Дамавік звычайна жыве ў клеці (у каморы, па некаторых звестках - у падпеччы) і вылазіць адтуль толькі на Дзяды для ўдзелу ў агульнай вячэры. Пры гэтым яму аказваюць усялякую пашану: дарога з клеці да стала высцілаецца белым палатном, стравы прапануюцца самыя лепшыя, пераважна малако.
[Дамавік]. Гэта чалавекападобная істота, чорная, пакрытая валасамі. Месца жыхарства яго ў доме вызначаецца па-рознаму: на печы, пад печкаю, пад падлогаю, у хлявах і іншых забудовах, дзе размяшчаецца скаціна. У апошнім выпадку дамавы дух змешваецца з Хлеўнікам. Пры апякунстве Дамавіка ў доме ўсё ідзе спраўней; у адваротным выпадку ён стараецца шкодзіць гаспадару: уночы б'е посуд, кідае качэргі, нават спрабуе душыць гаспадара, калі той спіць; у доме ўсё не ладзіцца і, галоўным чынам, не вядзецца скаціна. Дзейнасць сваю Дамавік праяўляе выключна ўночы і пераважна ў хлявах, дзе ён ці песціць коней, ці, наадварот, мучыць іх, заезджвае. Каб абясшкодзіць Дамавога, застрэльваюць у першы дзень каляд, 25 снежня, ці ў дзень Новага года, да абедні сароку ці варону і, зачапіўшы вяровачкай за горла, вешаюць яе ў хляве. Іншыя пякуць на поўню хлеб і ад першай булкі (бахонкі, кулідкі) адразаюць акраец, соляць яго і ўночы ідуць з ім у хлеў, дзе гаспадар гаворыць: «Дамавік дамавы! Прымі ад мяне хлеб-соль, любі маіх коней і жалуй! І я буду цябе любіць і жалаваць!» І кладзе дзе-небудзь пад страхой.
3.Чытанне легенды (чытае загаддзя падрыхтаваны вучань ці чытанне па ланцужку)
4.Аналіз казкі
- Чаму легенда носіць такую назву? Хто такія дамавікі?
- Дзе пасяляюцца дамавікі?
- Як звычайна адносяцца да дамавікоў?
- Выяву якой жывёлы мае дамавік у легендзе?
- Вакол якіх персанажаў твора разгортваюцца асноўныя падзеі легенды “Дамавкова ўдзячнасць”?
- Расстаўце герояў па вуглах фігуры.
Сям'я
Гадзюка Вуж
-Што вам вядома пра вужоў?
-Чым адрозніваецца ад вужоў гадзюка?
-Ці жывуць у нашай мясцовасці гадзюкі? Якія спосабы абароны ад гадзюк ёсць у арсенале чалавека без зброі?
-Што стала вырашэннем непаразуменння паміж героямі ? Пра якое непаразуменне ідзе гаворка?
-ДАБРО ( дапісваю)
-Так, ДАБРО дапамагло героям вырашыць усе непаразуменні . Да чаго яно абавязвае? (“ рабіць добрыя ўчынкі, памятаць дабро, зробленае для цябе іншымі”)
Самаканструкцыя. Асацыятыўны рад да слова “ДАБРО”
- Наступнае заданне. Прадоўжыце (вусна) шэраг азначэнняў-эпітэтаў . Як вы думаеце, якое слова ў гэтым ланцужку самае значнае? (Выбраць такое слова вельмі цяжка, бо ў дачыненні да таго, як трэба паводзіць сябе з жывымі істотамі, падыходзяць усе эпітэты)
Дабро якое яно? ЛЮДСКОЕ, СВЕТЛАЕ, БЕСКАРЫСНАЕ, НЕАБХОДНАЕ
4. Сацыяканструкцыя. Праца па абмеркаванні праблем, узнятых у творы:
- Адносіны герояў казкі да дабра, якога прытрымліваліся не ўсе, дапамагаюць нам зразумець матывы паводзін і характар персанажаў. Далей вы будзеце знаходзіць адказы на наступныя пытанні.
5.Вусныя адказы вучняў
-Чаму не прыняў дапамогі ад гадзюкі вуж?
-Чаму нас вучыць дадзеная легенда?
-Чым адрозніваецца легенда ад падання?
6. Вызначэнне ідэі твора
- На СЛАЙДЗЕ вы бачыце выслоўі. Што іх аб'ядноўвае? Чаму? Растлумачце (Тэма іх – дабро, узаемаадносіны паміж усімі жывымі істотамі).
Добрага ніколі не замнога.
Зло дабра не любіць.
Хто ліхога не бачыў, той добрага шанаваць не ўмее
Гора прысыпляе, а дабро абуджае.
На добрае пытанне добрае і адпавяданне.
Добрая слава людзей збірае, а дрэнная – разганяе.
За добрае добрым плаціць трэба.
Фізкультхвілінка Музыкальная «Хто я? Дзед барадзед…»
III Творчая работа
- Хто выконвае місію дабра ў легендзе “Дамавікова ўдзячнасць?” (Відэа-замалёўка пра дамавіка)
- Дома вы падрыхтавалі невялікае пісьмовае эсэ « Неверагодныя прыгоды дамавікоў ». Давайце паслухаем, што ў вас атрымалася.
IV Рэфлексія
У пачатку занятка пры дапамозе сцікераў вы давалі першасную характарыстыку дамавіку. У працэсе работы над легендай вы пашырылі, углыбілі свае веды, уяўленні пра гэту міфічную істоту. Паспрабуем сфармуляваць вобраз дамавіка ў выглядзе сінквейна. Схему сінквейна вы можаце ўбачыць на слайдзе.
1.Тэма – назоўнік
2. Два азначэнні – прыметнікі
3. Тры дзеянні – дзеясловы
4. Сказ з чатырох слоў
5. Асацыяцыя - назоўнік
1.Дамавік.
2.Мудры і добры.
3.Даглядае, ахоўвае і любіць
4.Усё жывое плоціць за дабро дабром.
5.Абаронца
V Падвяденне вынікаў работы, выстаўленне адзнак
VI Дамашняе заданне
Дзякуй за працу. Спадзяюся, што ісціны, вынесеныя вамі з занятка, дапамогуць вам у жыцці і ў сэрцы кожнага з вас распаліцца агеньчык пяшчоты, ласкі і дабрыні ў адносінах да тых, хто знаходзіцца побач.