kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Васіль Гурскі "Лясная сталоўка"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма. Васіль Гурскі “ Лясная сталоўка”

Мэта: пазнаёміць вучняў са зместам твора В.Гурскага” Лясная сталоўка”. Удасканальваць навыкі чытання: правільнасць, выразнасць, бегласць, асэнсаванасць. Фарміраваць уменне працаваць з тэкстам.Развіваць уменне прагназаваць змест твора па загалоўку, вызначаць тэму і галоўную думку твора. Выхоўваць любоў да прыроды, станоўчыя адносіны да жывёл і птушак.

Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне: сюжэтныя малюнкі, на якіх адлюстраваны жывёлы і птушкі, зімовыя пейзажы, падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас 2 частка.

                                                 Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

- Пачынаем урок літаратурнага чытання. Сядайце, калі ласка.

  1. Праверка дамашняга задання.
  1. Над якім вершам вы працавалі дома ? Што трэба было зрабіць?

Раскажыце выразна верш Якуба Коласа “Зіма” на памяць.

2. Якія эпітэты выкарыстаў аўтар у гэтым вершы?

  1. Работа над новым матэрыялам.

 а) Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

б) Уступная частка.

 

  • Разгледзьце сюжэтныя малюнкі, на якіх адлюстравана  жыццё лясных жывёл і раслін у зімовы перыяд.
  • Прачытайце сказы, запісаныя на дошцы:

Цяжкая пара надышла для жыхароў лесу. У прыродзе кожны жывы арганізм па-свойму прыстасоўваецца да зімовых халадоў. (А. Курскоў)

  • Як вы разумееце сэнс гэтых радкоў?
  • Пра якія жывыя арганізмы ідзе гаворка ў сказе?
  • Раскажыце, як зімуюць травы, дрэвы і хмызнякі.
  • Як пераносяць зіму насякомыя ?
  • Як зімуюць звяры і птушкі?

в) Падрыхтоўка да ўспрымання твора.

  • Хто на ваш погляд, адчувае найбольшыя цяжкасці ў зімовую пару?

( Звяры, якія не ўпадаюць у спячку; птушкі, якія не адлятаюць у вырай.)

  • Што выступае галоўным ворагам для такіх жывёл? ( Голад)
  • Чым звяры і птушкі могуць пажывіцца ў зімовым лесе?
  • Прачытайце загаловак да твора В. Гурскага “ Лясная  сталоўка”.
  • Пра каго пойдзе ў ім гаворка?
  • Для каго працуе лясная сталоўка?

г) Чытанне твора В.Гурскага “ Лясная сталоўка”.

д) Фізкультхвілінка.

Дзеці становяцца ў круг. Прапануецца гульня”Птушкі”.Называю птушак.

Калі названая мною птушка зімуючая – не адлятае на зіму ў іншую краіну – дзеці садзяцца, а калі названая птушка адлятае – дзеці імітуюць палёт птушак пры дапамозе рук.

Качка, грак, чайка, снягір, крыжадзюб, галка, сініца, дзяцел, бусел, голуб, верабей, ластаўка, шпак, сарока, жаўранак, варона.

е) Слоўнікавая работа

Пасак – вузкі доўгі кавалак чаго – небудзь(скуры, тканіны); рэмень, шнурок.

Раскатурхаць – прымусіць прачнуцца.

Абшар – вялікі ўчастак зямлі; шырокі прастор.

Габляваць – апрацоўваць гэблем паверхню драўніны, робячы яе гладкай.

ж) Паўторнае чытанне вучнямі твора В. Гурскага “Лясная сталоўка”.

з) Аналіз твора па пытаннях.

  1. Што гэта – казка ці апавяданне? Падцвердзіце радкамі з тэксту.
  2. Якое надвор’е ўсталявалася ў апісаны аўтарам зімовы перыяд?(Марознае, сцюдзёнае.)
  3. Якія з’явы падаюцца ў творы як жывыя істоты?(Мароз, мяцеліца.)
  4. Каго з лясных жыхароў у гэты дзень голад выгнаў з цёплых нор на мароз?
  5. Якім чынам ратаваліся ад голаду і холаду зайцы?

6. Як вы разумееце сэнс выразу бегалі навыперадкі?

7. Чым у зімовым лесе харчуюцца зайцы? Падцвердзіце адказ радкамі з тэксту.

8. З якой мэтай вылез на бераг бабёр? Падцвердзіце прыкладамі з тэксту, што ён асцярожны, палахлівы звер. ( вылез на бераг, паслухаў: ціха. Пачуўся шоргат – бабёр нырнуў у ваду.)

9. Чым ласуюцца ў зімовым лесе ласі? Зачытайце, з чаго складаецца іх абед. Якую шкоду яны наносяць маладым дрэўцам ?

10. Хто снедае на другім паверсе?

11. Чым дрэвы вабяць да сябе птушак? Падмацуйце адказ радкамі з твора.

12. Які клопат аб’ядноўвае ўсіх жыхароў лесу? Знайдзіце адказ у тэксце і зачытайце яго. (Хутчэй наесціся, каб сагрэцца і набрацца сілы.

і) Самастойная работа.

Падзяліць тэкст на часткі, падабраць да кожнай загаловак.

1. Дзед Мароз і Мяцеліца.

2. Зайцы шукаюць ежу.

3. Асцярожны бабёр.

4. Ласі ў сталоўцы.

5. Сталоўка на “другім паверсе”.

6. Лясная сталоўка не зачыняецца.

к) Праверка самастойнай работы.

л) Абагульненне ведаў пра зімоўку жывёл.

Што аўтар напісаў не так?Выпраўце і прачытайце правільна.

Хто як зімуе

Моцна спіць зімой вавёрка – у яе пад снегам норка. А ў бярлозе, у бары, смокча лапу лось стары. І казуля не ўтрывала, і таксама прыдрамала, у нары, у гушчары, да вясновае пары. Спіць яна і бачыць сны аж да самай да вясны.

Зайцы ў вырай адляцелі, заставацца не схацелі, бо зімою халады, недалёка да бяды. А яшчэ, скажу вам шчыра, і ваўкі зляцелі ў вырай, а за імі да пары адляцелі і зубры. Замест іх павесяліцца прылятуць да нас лісіцы, каб у нас зазімаваць, падзяўбаць-пачаставаць ягадак рабіны ды яшчэ каліны.

А бабёр па верхавінках, спрытна скача па галінках. На сасне ў яго дупло – там утульнае жытло. Там арэхі пра запас, а запас зімой – як раз! Усю восень працаваў – шмат арэхаў назбіраў. І грыбы бабёр шукаў, на галінкі іх чапляў. так што зараз у бабра – процьма ўсякага дабра!

Ну, а вожык у бары спіць дзянёчак у нары. А прачнецца на змярканні – і бяжыць на паляванне.

А барсук, браткі мае, на зіму гняздзечка ўе! Там выводзіць дзіцянятак, маладых барсучанятак. А каб зімку перажыць – любіць шышкі церушыць. Трушчыць адмыслова, майстра – адно слова! Ну, а з шышак семяно - вельмі смачнае яно - ён прыносіць дзіцяняткам, маладым барсучаняткам. Корміць іх, засцерагае, цёмнай ноччу сагравае, каб яны хутчэй раслі, каб здаровымі былі.

Вось мядзведзю незадача – ён па гурбах так і скача! І баіцца, і дрыжыць – небараку цяжка жыць! Ён не мае абароны ад сарокі ды вароны. А сарокі кіпці точуць – спаляваць мядзведзя хочуць! А вароны зубы шчэраць – хочуць бедным адвячэрыць! Вось такія вось суседзі злыя ў нашага мядзведзя!

Сам жа ён грызе кару ў гэту цяжкую пару. Можна ўбачыць па слядах – як ён бегаў па садах, як скакаў туды-сюды, як заблытваў ён сляды, каб у снезе дзень ляжаць ды ад страху зноў дрыжаць.

А цяпер, сябры, увага! Можа будзе ў вас заўвага? Можа штосьці я змяніў, можа дзесьці я зманіў? Вы ж памылкі пашукайце, дзе што трэба – памяняйце, каб звяры не бедавалі, а як трэба зімавалі.

Пастарайцеся, сябры – дзякуй скажуць вам звяры!

 

  1. Вынік урока.

- Пра што новае вы даведаліся з апавядання?

-  Якая галоўная думка твора? ( Лясная сталоўка працуе без перапынку.)

- Як вы дапамагаеце жывёлам і птушкам ў зімовы час?

 

  1. Дамашняе заданне. Падрыхтаваць сціслы пераказ тэксту, скласці вуснае выказванне ад імя адной з пералічаных у творы жывёл на тэму “Зіма – час голаду і холаду”
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Васіль Гурскі "Лясная сталоўка"»

Тэма. Васіль Гурскі “ Лясная сталоўка”

Мэта: пазнаёміць вучняў са зместам твора В.Гурскага” Лясная сталоўка”. Удасканальваць навыкі чытання: правільнасць, выразнасць, бегласць, асэнсаванасць. Фарміраваць уменне працаваць з тэкстам.Развіваць уменне прагназаваць змест твора па загалоўку, вызначаць тэму і галоўную думку твора. Выхоўваць любоў да прыроды, станоўчыя адносіны да жывёл і птушак.

Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне: сюжэтныя малюнкі, на якіх адлюстраваны жывёлы і птушкі, зімовыя пейзажы, падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас 2 частка.

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

- Пачынаем урок літаратурнага чытання. Сядайце, калі ласка.

  1. Праверка дамашняга задання.

  1. Над якім вершам вы працавалі дома ? Што трэба было зрабіць?

Раскажыце выразна верш Якуба Коласа “Зіма” на памяць.

2. Якія эпітэты выкарыстаў аўтар у гэтым вершы?

  1. Работа над новым матэрыялам.

а) Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

б) Уступная частка.


  • Разгледзьце сюжэтныя малюнкі, на якіх адлюстравана жыццё лясных жывёл і раслін у зімовы перыяд.

  • Прачытайце сказы, запісаныя на дошцы:

Цяжкая пара надышла для жыхароў лесу. У прыродзе кожны жывы арганізм па-свойму прыстасоўваецца да зімовых халадоў. (А. Курскоў)

  • Як вы разумееце сэнс гэтых радкоў?

  • Пра якія жывыя арганізмы ідзе гаворка ў сказе?

  • Раскажыце, як зімуюць травы, дрэвы і хмызнякі.

  • Як пераносяць зіму насякомыя ?

  • Як зімуюць звяры і птушкі?


в) Падрыхтоўка да ўспрымання твора.

  • Хто на ваш погляд, адчувае найбольшыя цяжкасці ў зімовую пару?

( Звяры, якія не ўпадаюць у спячку; птушкі, якія не адлятаюць у вырай.)

  • Што выступае галоўным ворагам для такіх жывёл? ( Голад)

  • Чым звяры і птушкі могуць пажывіцца ў зімовым лесе?

  • Прачытайце загаловак да твора В. Гурскага “ Лясная сталоўка”.

  • Пра каго пойдзе ў ім гаворка?

  • Для каго працуе лясная сталоўка?


г) Чытанне твора В.Гурскага “ Лясная сталоўка”.

д) Фізкультхвілінка.


Дзеці становяцца ў круг. Прапануецца гульня”Птушкі”.Называю птушак.

Калі названая мною птушка зімуючая – не адлятае на зіму ў іншую краіну – дзеці садзяцца, а калі названая птушка адлятае – дзеці імітуюць палёт птушак пры дапамозе рук.

Качка, грак, чайка, снягір, крыжадзюб, галка, сініца, дзяцел, бусел, голуб, верабей, ластаўка, шпак, сарока, жаўранак, варона.


е) Слоўнікавая работа

Пасак – вузкі доўгі кавалак чаго – небудзь(скуры, тканіны); рэмень, шнурок.

Раскатурхаць – прымусіць прачнуцца.

Абшар – вялікі ўчастак зямлі; шырокі прастор.

Габляваць – апрацоўваць гэблем паверхню драўніны, робячы яе гладкай.

ж) Паўторнае чытанне вучнямі твора В. Гурскага “Лясная сталоўка”.

з) Аналіз твора па пытаннях.


  1. Што гэта – казка ці апавяданне? Падцвердзіце радкамі з тэксту.

  2. Якое надвор’е ўсталявалася ў апісаны аўтарам зімовы перыяд?(Марознае, сцюдзёнае.)

  3. Якія з’явы падаюцца ў творы як жывыя істоты?(Мароз, мяцеліца.)

  4. Каго з лясных жыхароў у гэты дзень голад выгнаў з цёплых нор на мароз?

  5. Якім чынам ратаваліся ад голаду і холаду зайцы?

6. Як вы разумееце сэнс выразу бегалі навыперадкі?

7. Чым у зімовым лесе харчуюцца зайцы? Падцвердзіце адказ радкамі з тэксту.

8. З якой мэтай вылез на бераг бабёр? Падцвердзіце прыкладамі з тэксту, што ён асцярожны, палахлівы звер. ( вылез на бераг, паслухаў: ціха. Пачуўся шоргат – бабёр нырнуў у ваду.)

9. Чым ласуюцца ў зімовым лесе ласі? Зачытайце, з чаго складаецца іх абед. Якую шкоду яны наносяць маладым дрэўцам ?

10. Хто снедае на другім паверсе?

11. Чым дрэвы вабяць да сябе птушак? Падмацуйце адказ радкамі з твора.

12. Які клопат аб’ядноўвае ўсіх жыхароў лесу? Знайдзіце адказ у тэксце і зачытайце яго. (Хутчэй наесціся, каб сагрэцца і набрацца сілы.

і) Самастойная работа.

Падзяліць тэкст на часткі, падабраць да кожнай загаловак.

1. Дзед Мароз і Мяцеліца.

2. Зайцы шукаюць ежу.

3. Асцярожны бабёр.

4. Ласі ў сталоўцы.

5. Сталоўка на “другім паверсе”.

6. Лясная сталоўка не зачыняецца.

к) Праверка самастойнай работы.

л) Абагульненне ведаў пра зімоўку жывёл.

Што аўтар напісаў не так?Выпраўце і прачытайце правільна.

Хто як зімуе


Моцна спіць зімой вавёрка – у яе пад снегам норка. А ў бярлозе, у бары, смокча лапу лось стары. І казуля не ўтрывала, і таксама прыдрамала, у нары, у гушчары, да вясновае пары. Спіць яна і бачыць сны аж да самай да вясны.

Зайцы ў вырай адляцелі, заставацца не схацелі, бо зімою халады, недалёка да бяды. А яшчэ, скажу вам шчыра, і ваўкі зляцелі ў вырай, а за імі да пары адляцелі і зубры. Замест іх павесяліцца прылятуць да нас лісіцы, каб у нас зазімаваць, падзяўбаць-пачаставаць ягадак рабіны ды яшчэ каліны.

А бабёр па верхавінках, спрытна скача па галінках. На сасне ў яго дупло – там утульнае жытло. Там арэхі пра запас, а запас зімой – як раз! Усю восень працаваў – шмат арэхаў назбіраў. І грыбы бабёр шукаў, на галінкі іх чапляў... так што зараз у бабра – процьма ўсякага дабра!

Ну, а вожык у бары спіць дзянёчак у нары. А прачнецца на змярканні – і бяжыць на паляванне.

А барсук, браткі мае, на зіму гняздзечка ўе! Там выводзіць дзіцянятак, маладых барсучанятак. А каб зімку перажыць – любіць шышкі церушыць. Трушчыць адмыслова, майстра – адно слова! Ну, а з шышак семяно - вельмі смачнае яно - ён прыносіць дзіцяняткам, маладым барсучаняткам. Корміць іх, засцерагае, цёмнай ноччу сагравае, каб яны хутчэй раслі, каб здаровымі былі.

Вось мядзведзю незадача – ён па гурбах так і скача! І баіцца, і дрыжыць – небараку цяжка жыць! Ён не мае абароны ад сарокі ды вароны. А сарокі кіпці точуць – спаляваць мядзведзя хочуць! А вароны зубы шчэраць – хочуць бедным адвячэрыць! Вось такія вось суседзі злыя ў нашага мядзведзя!

Сам жа ён грызе кару ў гэту цяжкую пару. Можна ўбачыць па слядах – як ён бегаў па садах, як скакаў туды-сюды, як заблытваў ён сляды, каб у снезе дзень ляжаць ды ад страху зноў дрыжаць...

А цяпер, сябры, увага! Можа будзе ў вас заўвага? Можа штосьці я змяніў, можа дзесьці я зманіў? Вы ж памылкі пашукайце, дзе што трэба – памяняйце, каб звяры не бедавалі, а як трэба зімавалі.

Пастарайцеся, сябры – дзякуй скажуць вам звяры!


  1. Вынік урока.

- Пра што новае вы даведаліся з апавядання?

- Якая галоўная думка твора? ( Лясная сталоўка працуе без перапынку.)

- Як вы дапамагаеце жывёлам і птушкам ў зімовы час?



  1. Дамашняе заданне. Падрыхтаваць сціслы пераказ тэксту, скласці вуснае выказванне ад імя адной з пералічаных у творы жывёл на тэму “Зіма – час голаду і холаду”




Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Литература

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 4 класс

Скачать
Васіль Гурскі "Лясная сталоўка"

Автор: Листопадова Галина Александровна

Дата: 05.01.2016

Номер свидетельства: 272652


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства