Просмотр содержимого документа
«“Спосабы ўтварэння слоў” як элемент аналізу тэксту”»
Цясевіч А.Р.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
першай кваліфікацыйнай катэгорыі
Тэма ўрока : “Спосабы ўтварэння слоў” як элемент аналізу тэксту”
Мэты ўрока:
Удасканальваць навыкі комплеснага аналізу тэкста, падрыхтоўка вучняў да ЦТ;
Падвесці вучняў да разумення таго, што тэкст не проста сукупнасць сказаў, а складанае тэматычнае і функцыянальна закончанае цэлае;
Садзейнічаць выхаванню любові і павагі да нацыянальнай мовы ;
Развіваць аналітычныя і творчыя ўменні вучняў, адпрацоўваць навыкі культуры маўлення.(слайд )
Тып урока: паўтарэнне і замацаванне раней вывучанага матэрыялу
Абсталяванне: падручнікі, карткі, табліцы , схемы
Эпіграфы:
1)”Если вы хотите быть по-настоящему интеллигентным человеком, то обращайте внимание на свой язык.” (Д.С.Лихачёв)
2)”Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова. “ (Алесь Разанаў) (запісаны на дошцы)
Ход урока
І.Арганізацыйны-матывацыйны этап.
1.Уступнае слова настаўніка. Добры дзень, дарагія вучні і паважаныя госці. Сённяшні ўрок будзе трошкі адрознівацца ад папярэдніх урокаў. Пажадаем сабе поспеху і пачнем нашу працу.
Давайце на хвіліну перанясёмся ў Старажытную Грэцыю і паслухаем размову двух чалавек: рабаўладальніка Ксанфа і яго раба – першага байкапісца Эзопа.( Два падрыхтаваныя вучні чытаюць па ролях дыялог).
--Я загадаў табе, Эзоп, купіць на кірмашы самую дарагую рэч. Дзе яна?
--Вось, мой пан. Гэта – мова!
--Чаму мова? Няўжо ты лічыш, што гэта самая дарагая ў свеце рэч?
--Так, мой пан. Ці можа быць у свеце што-небудзь даражэйшае за мову? Мова – гэта першыя словы дзіцяці: “мама”, “сонца”, “кветка”. Мова дае нам магчымасць разумець адзін аднаго. Мова – гэта цэлы свет.
--Ну, добра. Я загадаў табе купіць і самую танную рэч у свеце.
--Вось яна, мой пан!
--Зноў мова?!
--Так. Мова – самая танная рэч у свеце. Мова можа служыць варожасці і нянавісці, быць прыладай для паклёпу… (Што для Вас мова – самая танная ці самая каштоўная рэч?) (ключавое пытанне запісана на дошцы)
--Ці згодны вы з выказваннямі Эзопа? (Цяжка не згадзіцца з Эзопам. Падораная нам магчымасць гаварыць абавязвае да многага. Каб уступаць у зносіны з іншымі людзьмі, правільна ўспрымаць інфармацыю і засвойваць новыя веды, неабходна дасканала валодаць мовай: ведаць літаратурныя нормы, мець дастатковы лексічны запас, умець свабодна і правільна гаварыць і пісаць на роднай мове.)
Б)Зварот да эпіграфаў. (Зачытваю эпіграфы)
--Як вы думаеце, ці ёсць што агульнае ў нашай прытчы і эпіграфах. (Што мова – найважнейшы сродак зносін. Пры дапамозе мовы людзі выказваюць свае думкі, разумеюць адзін аднаго, пазнаюць навакольны свет, што мова – гэта крыніца ведаў, што словам мы можам узвысіць чалавека, а можам яго прынізіць , абразіць, пакрыўдзіць … таму да слоў, якія мы выкарыстоўваем у сваёй мове мы павінны адносіцца вельмі ўважліва і сёння на ўроку мы паспрабуем гэта даказаць).
ІІ.Актуалізацыя ведаў.
а)Арфаграфічны трэнінг. Устаўце прапушчаныя літары і растлумачце арфаграму.( Узаемаправерка работ па ключы, які змешчаны на слайдзе).
Залатое правіла законаў вечнасці
(паводле Евангелля ад Мацвея)
Не судзіце,каб вас не судзілі, бо, якім судом судзіце, такім і вас судзіцьмуць, якою меркаю мерыце, такою і вам адмерыцца. І што ты глядзіш на тр..сачку ў в..ку брата твайго, а калоды ў в..ку тваім не адчуваеш? Крывадушнік, вымі спачатку калоду з в..ка твайго, і тады ўбачыш, як выняць сучок з в..ка брата твайго. Не давайце святыні сабакам і не кідайце ж..мчугу перад свіннямі, каб яны не растапталі яго н..гамі сваімі і, абярнуўшыся, вас не разарвалі.
Пр..сіце, і вам дасца; шукайце, і зн..йдзеце; стукайце, і адчыняць вам, бо кожны, хто пр..сіць, атрымае, і хто шукае, зн..ходзіць, і хто стукае, таму адчыняюць. Ці ёсць паміж вамі такі чалавек, які, калі сын у яго папр..сіць хлеба, падаў бы яму камень?
І ва ўсім, як х..чаце,каб людзі рабілі з вамі, так і вы рабіце з імі, бо ў гэтым закон і прарокі.
Увах..дзьце праз цесную браму,
бо шырокая брама і прасторная дарога
вядуць у пагібель,
і многія х..дзяць імі,
бо цесная брама і вузкая дарога
вядуць у жыццё,
і нямногія зн..ходзяць іх.
(Евангелле паводле Мацвея. З Нагорнага казання)
б)Паўтарэнне вывучанага пра тэкст. 3-я група: Вучань падрыхтуе інфармацыю пра тэкст,прэзентацыя . Чытаю тэкст. 1-я група: Што гэта тэкст? 2-ягрупа: З якога твора ўзяты гэты ўрывак?
ІІІ.Вызначэнне тэмы і мэты ўрока.
Мы сёння з вамі на ўроку будзем працягваць вучыцца аналізаваць тэкст, ствараць вусныя і пісьмовыя выказванні аналізу тэкста, асэнсоўваць інфармацыю, якая заключана ў тэксце. Адным з элементаў нашага аналізу тэкста будзе “спосабы ўтварэння слоў”.
А)Вучням прапаноўваецца сфармуляваць мэты ўрока і запісаць іх у табліцы АА. (Мэты запісаны на слайдзе). Параўнанне мэт урока, якія сфармулявалі вучні і якія прапанаваў настаўнік.
1.Паўтару і больш даведаюся пра тэкст і яго асаблівасці.
2.Навучуся аналізаваць больш падрабязна тэкст, звяртаючы ўвагу на моўныя, лексічныя, сінтаксічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя асаблівасці …
3.Буду ўмець выкарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы, пры падрыхтоўцы да ЦТ.
Даведаюся
Буду ўмець
Навучуся вызначаць
Растлумачу
Навучуся выкарыстоўваць
Б)Аналіз тэксту. ( Гучыць музыка)
1-я група:
1.Вызначце тэму і асноўную думку тэкста. У якім сказе яна найбольш поўна раскрыта?
2.Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст. Дакажыце.
2-я група:
1.Вызначце стыль тэксту, абгрунтуйце сваё меркаванне.
2.Вызначце сінтаксічныя сродкі ў тэксце.
3-я група:
1.Вызначце лексічныя сродкі ў тэксце.
2.Вызначце марфалагічныя сродкі ў тэксце. (Выступленне аднаго вучня ад групы).
Мы з вамі вызначылі, што тэкст гэта не проста сукупнасць сказаў, а цэласнаснае адзінства, якое падпарадкавана лексічным, сінтаксічным, стылістычным , марфалагічным і граматычным нормам. Калі сутнасць лексічных, сінтаксічных, стылістычных і марфалагічных сродкаў мы вызначылі, то граматычныя нам патрэбна ўдакладніць.
В)Індывідуальная работа ( у сшытках).
-- Давайце ўспомнім , якія ёсць спосабы ўтварэння слоў? Што такое марфемны разбор слоў і словаўтваральны?
1.Зрабіце марфемны і словаўтваральны аналіз (разбор) слоў. (Картка-алгарытм, падручнік 10 клас,ст.113).
1в. спачатку, святыня, растапталі, крывадушнік, прасторная, папросіць. (Узаемараверка па слоўніках)
2.Зрабіце марфалагічны разбор .
1в. шырокая, 2в. дарога.
3.Знайдзіце ў тэксце пяць слоў, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае. (Індывідуальныя адказы).
4.Суаднясіце біблейскія фразеалагізмы з іх сэнсам.
Здзейсніць подзвіг, паахвяраваць сабой, прыняць пакуты за іншых;
6.
Вавілонскае стоўпатварэнне
е
Самае важнае, галоўнае, найлепшае ;
7.
Соль зямлі
ё
Пра ролю духоўнага жыцця;
8.
Не хлебам адзіным
ж
Зрабіць свій пасільныўклад у нейкую важную справу, паахвяраваць дзеля яе апошнім.
(Адказы да задання)
1
2
3
4
5
6
7
8
б
г
д
ж
а
в
е
ё
--Значэнне і ўжыванне слоў, вымаўленне і правапіс і ўтварэнне граматычных формаў падпарадкоўваюцца агульнапрынятаму ўзору, унармаванасці, што з’яўляецца адной з прыкмет тэксту.
--Зварот да мэт урока.
Давайце звернемся да мэт нашага ўрока, якія кожны з нас фармуляваў, прачытаем іх зноў для сябе і паспрабуем адказаць на пытанне. Ці дасягнулі мы іх сёння? (Адказы вучняў) Чаму нас вучыць Біблія? (Каштоўнасць Бібліі як факта мастацва выверана часам, вечнасцю, бо яна і сцвярджае вечныя ісціны, вечныя законы і вечныя каштоўнасці, галоўная сярод якіх – любоў. Па перакладах на іншыя мовы Біблія знаходзіцца на першым месцы ў свеце. Біблейскія легенды, паданні, прытчы ўзбагацілі і мастацтва, і душы соцень пакаленняў людзей ва ўсім свеце….
--Граматна рабіць аналіз тэксту складаная праца, але цікавая і карысная для вывучэння мовы. Зварот да прытчы, эпіграфаў і тэксту. Давайце паспрабуем адказаць на пытанне: Што для вас мова – гэта самая танная ці каштоўная рэч? (адказы вучняў, запіс сваіх думак у сшыткі, агучванне запісаў).
Таму прапаноўваю вам самастойную творчую работу. Паспрабуйце скласці рэкамендацыі па выкарыстанню мовы. (Работа ў групах)
1.Шануйце і любіце сваю родную мову.
2.Беражыце і перадавайце яе сваім нашчадкам нязменнай.
3.Не цурайцеся мовы сваёй, размаўляйце па-беларуску і ганарыцеся, што вы беларусы.
4.Правільна выкарыстоўвайце словы паводле іх значэння.
--Вучні зачытваюць свае прапановы. Работы здаюцца для рэдагавання і складання адзінай памяткі.
ІV. Падвядзенне вынікаў урока.
Выстаўленне адзнак на сцікеры і ўклейванне ў сшыткі.
V. Рэфлексія. “Дрэва ведаў”(для вучняў), “Букет”(для настаўнікаў).
У пачатку ўрока мы ставілі для сябе мэты, як вы думаеце, мы дасягнулі пастаўленых мэт? Кожная праца прыносіць свае вынікі, як гавораць “плоды своего труда”. Наша сённяшняя работа на ўроку таксама павінна была прынесці свой вынік. Прымыцуйце на “Дрэва ведаў” тое, што , на вашу думку, сёння з’яўляецца вашым пладом ведаў.
(Па заканчэнню ўрока дзеці прымацоўваюць на дрэве лісточкі, кветкі, плады).
Плады – справа прайшла з карысцю, плённа.
Кветка – даволі нядрэнна.
Зялёны лісток – нешта, безумоўна, было, але не зусім зразумела.
Жоўты лісток – дарма праведзены дзень.
Ці справіліся вы з пастаўленымі задачамі?
На колькі тое, чым мы займаліся на ўроку,аказалася для вас карысным?
--Ці справіліся вы з пастаўленымі задачамі?
--На колькі тое, чым мы займаліся на ўроку ,аказалася для вас карысным? (картка) Урок мне хочацца закончыць радкамі з верша Генадзя Бураўкіна “Слова наша роднае…”
Мова продкаў нашых і нашчадкаў –
Шэпт дубровы і пчаліны звон, --
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён,
Па чужых краях не пабірацца,
Не аддаць цябе на забыццё,
Наша невычэрпнае багацце, Наша несмяротнае жыццё.
VІ. Д/з: Да тэкста “ Родная мова” падбярыце заданні, звязаныя са словаўтварэннем і марфемнай будовай слоў (1 група); стыль і тып маўлення (2 група); лексічныя і сінтаксічныя сродкі (3група). (слайд)
Заданні для 1-ай групы
Заданне 1. Ці з’яўляецца гэты ўрывак тэкстам? Што такое тэкст?
Заданне 2.
1.Вызначце тэму і асноўную думку тэкста. У якім сказе яна найбольш поўна раскрыта?
2.Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст. Дакажыце.
Заданне 3.
А).Зрабіце марфемны і словаўтваральны аналіз (разбор) слоў. (Картка-алгарытм, падручнік 10 клас,ст.113).
Спачатку, святыня, растапталі, крывадушнік, прасторная, папросіць. (Узаемараверка па слоўніках)
Б).Зрабіце марфалагічны разбор .
Шырокая.
В)Знайдзіце ў тэксце пяць слоў, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае.