kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок белорусского языка

Нажмите, чтобы узнать подробности

 Тэма ўрока.  Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення( у творным склоне адзіночнага ліку)

Мэта ўрока: пазнаёміць вучняў з правапісам канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення ў творным склоне.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Урок белорусского языка»

Тэма ўрока. Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення( у творным склоне адзіночнага ліку)

Мэта ўрока: пазнаёміць вучняў з правапісам канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення ў творным склоне.

Задачы ўрока:

  • даць паняцце пра сістэму канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення, садзейнічаць засваенню іх правапісу;

  • вучыць асэнсоўваць залежнасць выбару канчаткаў у творным склоне ад апошняга зычнага асновы.;

  • удасканальваць уменні вызначаць склон па склонавых і сэнсавых пытаннях, перадаваць на пісьме падаўжэнне зычнага асновы назоўнікаў у творным склоне, правільна ўжываць назоўнікі 3-га скланення ў вусным і пісьмовым маўленні;

  • развіваць звязнае маўленне вучняў пры чытанні тэкстаў;

  • выхоўваць павагу да роднай мовы, любоў да роднай зямлі.

Тып урока: камбінаваны

Абсталяванне: “Дрэва поспеху”, воблака слоў,схема «Правапіс канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення», табліца «Склонавыя канчаткі назоўнікаў», карткі , камп’ютар, тэлевізар.



Ход урока

I. Арганізацыйны момант. Эмацыянальны настрой на ўрок

Настаўнік. Вітаю вас, хлопчыкі і дзяўчынкі! Хто сёння не спазніўся ў школу, памахайце рукой. У каго з вас добры настрой, усміхніцеся. Хто самастойна выканаў дамашняе заданне на ўрок , папляскайце ў далоні. Хто настроіўся на плённую працу, ціха прысядзьце на свае месцы.

II. Праверка дамашняга задання.

* Франтальнае апытванне. (Вучні перадаюць адзін аднаму “гарачую бульбу” і задаюць пытанні ( СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ)

* Колькі склонаў у беларускай мове?

* Які склон называецца прамым?

* Скланенне – гэта…

* Назавіце тыпы скланенняў

* Якія назоўнікі адносяцца да 1,2,3 скланенняў?

* Ад чаго залежыць правапіс канчаткаў назоўнікаў?

* Назавіце тыпы асноў?

( За правільныя адказы вучні атрымліваюць лісточкі, а потым прыклейваюць на “Дрэва поспеху”. Працуе бонусная праграма)

* Праверка дамашняга практыкавання

III. Падрыхтоўка да працы на асноўным этапе.

1. Актуалізацыя ведаў.

Настаўнік. Перад вамі, рабяты, воблака слоў (Слайд 1). Сярод прапанаваных слоў выберыце назоўнікі і размяркуйце іх у тры слупкі: 1, 2 і 3-е скланенне. Запішыце іх у сшыткі. Як вы лічыце, пра што ў нас будзе ісці гутарка на ўроку.

2. Аб’яўленне тэмы, зачытванне задач урока. (Слайд 2)

( Запісваем тэму ўрока ў сшыткі).

Настаўнік. А цяпер давайце паспрабуем вызначыць задачы нашага ўрока( вучні даюць адказы). (Слайд 3) Давайце зачытаем іх( Слайд 4). Вы згодныя з імі?

- узнавіць веды вучняў пра тыпы скланення і асновы назоўнікаў;

- удасканальваць уменне групаваць назоўнікі паводле скланення;

- навучыцца правільна пісаць канчаткі і каменціраваць іх выбар;

- выпрацоўваць навыкі правапісу слоў з падоўжанымі зычнымі і апострафам у творным склоне.

3. Знаёмства з новай тэмай.

* Практыкаванне 208 ( Белая Русь – наша любімая Радзіма)

- заданні да практыкавання: выпішыце назоўнікі 3-га скланення і праскланяйце. Праверце сябе па схеме ( стр.100 у падручніку) Заданне вучні выконваюць ля дошкі.

* разгляд табліцы “ Правапіс канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення”


АСНОВЫ НАЗОЎНІКАЎ


на мяккі зычны

на губны зычны

( б, ф, ў)

на зацвярдзелыя

[ж],[ч],[ш]

На

[р]

Н.

восень, літасць

глыб, любоў, верф

мыш, веліч

Сібір

Р.

восені, літасці

глыбі, любові, верфі

мышы, велічы

Сібіры

Д.

восені, літасці

глыбі, любові, верфі

мышы, велічы

Сібіры

В.

восень, літасць

глыб, любоў, верф

мыш, веліч

Сібір

Т.

!!!

восенню, літасцю

глыб’ю, любоўю, верф’ю

мышшу,веліччу

Сібір’ю

М.

аб восені, літасці

аб глыбі, любові, верфі

аб мышы, велічы

аб Сібіры

ТВОРНЫ СКЛОН

1. !!! Т.скл. – падаўжэнне : соллю, моладдзю

Але: аповесць-аповесцю

2. Б,Р,Ф –’ –ю

3. ЛЮБОЎ –ЛЮБОЎЮ !!! Ю

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

Настаўнік называе назоўнікі 3-га скланення, а вучні нахіляюцца ўлева, калі апошні зычны асновы падаўжаецца ў творным склоне адзіночнага ліку, і ўправа, калі падаўжэння ў гэтай форме не адбываецца.

Словы для гульні: аповесць, бездараж, вобласць, глыб, гразь, даль, дробязнасць, жоўць, завязь, квецень, косць, любоў, магістраль, мазь, магчымасць, ніць, радасць, свякроў, сенажаць, цяжкасць, шчолач, шыр.

* Практыкаванне 210 (ля дошкі ўсе запісваюць 1 групу слоў)

2 групу слоў 1 варыянт выконвае самастойна, 3 групу – 2 варыянт самастойна.

* ПРЫЁМ “Лаві памылку” (знайдзіце словы, запісаныя з памылкай. Праверце сябе па ключы. Словы з памылкамі запішыце правільна). (Слайд 5)

1) Горыччу, 2) смеласццю, 3)Сібірру, 4) карысцю, 5) спіраллю, 6)гус’ю, 7) Об’ю, 8) цемен’ю, 9) чырванью, 10) клапатлівасцю.

Ключ: 2, 3, 6, 8, 9. (Слайд 6)

IV. Замацаванне вывучанага.

1. Заданне на картках.

Пры спісванні пастаўце назоўнікі, што ў дужках, у патрэбным склоне, канчаткі абазначце і растлумачце іх правапіс.

1. Чорнай (гладзь) рачной ціха месяц плыве. 2.Аляксей Паўлавіч сустрэў сваіх сяброў з (радасць). 3. Спелай густой ( чырвань) гарэлі рабіны. 4. Зерне любіць на цёплай (далонь) перад новай сяўбой паляжаць.

2. Віктарына

1. Да якога скланення адносіцца назоўнік Прыпяць?

2. Чаму назоўнік Беларусь адносіцца да 3-га скланення?

3. У якіх склонах неадушаўлёныя назоўнікі 3-га скланення маюць аднолькавыя канчаткі? Якія?

4. Якая фанетычная з’ява адбываецца пры змяненні назоўнікаў тыпу рысь,медзь у творным склоне адзіночнага ліку?

5. Чаму не адбылося падаўжэння зычнага ў форме творнага склону адзіночнага ліку назоўніка радасць – радасцю.

6. Якія зычныя на канцы асноў назоўнікаў 3-га скланення ў творным склоне адзіночнага ліку не падаўжаюцца ў становішчы паміж галоснымі?

3. Самастойная работа.

Запішыце назоўнікі ў адпаведны слупок табліцы ў форме творнага склону адзіночнага ліку.

Варыянт 1

Папараць, Сібір, завязь, сенажаць, столь, строгасць, глыб, зайздрасць, кроў, стомленасць, Беларусь, Об, правільнасць, Гарынь, прыгажосць, скронь, яснасць, мудрасць, верф, шыр.

Апошні зычны асновы

Перад канчаткам пішацца апостраф

падаўжаецца

не падаўжаецца



























Варыянт 2

Бандэроль, Свіслач, шыр, хітрасць, гладзь, ступень, карысць, Свір, Нарач, любоў, мазь, міласць, зелень, глыб, мудрасць, цемень, рэч, дэталь, свежасць, цемень.

Апошні зычны асновы

Перад канчаткам пішацца апостраф

падаўжаецца

не падаўжаецца





























4. Творчае заданне “Схаванае слова” (Для вучняў, якія хутчэй выканалі самастойную работу)

Калі ў пустыя клеткі кожнага квадрата вы ўпішаце па дзве патрэбныя літары, то па ходу гадзіннікавай стрэлкі або супраць яе прачытаеце васьмілітарныя назоўнікі 3-га скланення.


ь

д

ы



ч

я

л



л

ь

к

е




а

р



п

ь

л

а


е



л





(Далячынь, карамель, паралель)

V. Падвядзенне вынікаў урока. (Слайд 7)

VI. Рэфлексія.

Настаўнік. Запоўніце ліст самаадчування і самаправеркі (Слайд 8)

Прозвішча, імя вучня

Балы (ад 1 да 10)

Ці задаволены сваёй працай?


Ці спадабалася вам працаваць на ўроку?


Які настрой у вас на ўроку?




VII. Дамашяе заданне §34, пр. 212










Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Прочее

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 5 класс

Скачать
Урок белорусского языка

Автор: Каипова Ирина Петровна

Дата: 16.12.2024

Номер свидетельства: 661926

Похожие файлы

object(ArrayObject)#851 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(44) "Урок белорусского языка"
    ["seo_title"] => string(24) "urok_belorusskogo_iazyka"
    ["file_id"] => string(6) "641630"
    ["category_seo"] => string(7) "prochee"
    ["subcategory_seo"] => string(5) "uroki"
    ["date"] => string(10) "1702023376"
  }
}
object(ArrayObject)#873 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(161) "Урок по учебному предмету "Белорусский язык" в 1 классе на тему "Я і мая сям'я. Мая кватэра""
    ["seo_title"] => string(80) "urok_po_uchebnomu_predmetu_belorusskii_iazyk_v_1_klasse_na_temu_ia_i_maia_siamia"
    ["file_id"] => string(6) "536492"
    ["category_seo"] => string(16) "nachalniyeKlassi"
    ["subcategory_seo"] => string(5) "uroki"
    ["date"] => string(10) "1579453678"
  }
}
object(ArrayObject)#851 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(128) "Доклад "Проблема адаптации учащихся 5 класса на уроках русского языка""
    ["seo_title"] => string(70) "dokladprobliemaadaptatsiiuchashchikhsia5klassanaurokakhrusskoghoiazyka"
    ["file_id"] => string(6) "304302"
    ["category_seo"] => string(22) "klassnomuRukovoditeliu"
    ["subcategory_seo"] => string(7) "prochee"
    ["date"] => string(10) "1457695953"
  }
}
object(ArrayObject)#873 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(189) "Русский язык - национальный язык русского народа, основное средство общения в национальном коллективе "
    ["seo_title"] => string(112) "russkii-iazyk-natsional-nyi-iazyk-russkogho-naroda-osnovnoie-sriedstvo-obshchieniia-v-natsional-nom-kolliektivie"
    ["file_id"] => string(6) "220442"
    ["category_seo"] => string(12) "russkiyYazik"
    ["subcategory_seo"] => string(5) "uroki"
    ["date"] => string(10) "1434633054"
  }
}
object(ArrayObject)#851 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(94) "Конспект урока по теме "Роль языка в жизни человека""
    ["seo_title"] => string(57) "konspiekt_uroka_po_tiemie_rol_iazyka_v_zhizni_chielovieka"
    ["file_id"] => string(6) "394101"
    ["category_seo"] => string(12) "russkiyYazik"
    ["subcategory_seo"] => string(5) "uroki"
    ["date"] => string(10) "1487627301"
  }
}


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

Курсы ПК и ППК для учителей!
ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства